Музей Марка Шагала
Беларускi english deutsch francais русский

Лекцыя для бацькоў і дзіцячы майстар-клас па вулічным мастацтве ў Арт-цэнтры Марка Шагала.



 

29 і 30 красавіка ў Арт-цэнтры Марка Шагала (адрас) адбудуцца сапраўды “дзіцячыя дні”. Са сваімі мерапрыемствамі ў Віцебск прыязджае мінская культурна-адукацыйнай ініцыятыва «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі  сучаснага мастацтва "Ў". Праект прэзентаваны ў рамках сустрэч “Творчы чацвер”.

 

29 красавіка ў 18.00 адбудзецца лекцыя для бацькоў і педагогаў «Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва» ад Сафіі Садоўскай. Мастацтвазнаўца раскажа  бацькам і педагогам, якія працуюць з дзецьмі, аб выбудоўванні дыялогу і пастаноўцы пытанняў пра мастацтва для дзяцей.

 

Асноўныя пытанні лекцыі:

• Як гаварыць пра мастацтва з дзецьмі рознага ўзросту?

• Як арганізаваць цікавы паход у музей / галерэю?

• У што гуляць у музеі, каб дзеці ўбачылі карціны?

• І крыху пра маляванне ...

Лекцыя аб узроставай групе дзяцей 6-14 годоў
Уваход вольны.

 

Лектар:
Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна, працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Прайшла онлайн-курс інтэрактыўнага навучання мастацтву дзяцей і дарослых (музей MOMA, Нью-Ёрк, ЗША).

 

30 красавіка ў 14.00 чакаем дзетак на майстар-клас «А што, калі б Шагал быў стрыт артыстам?».
Давайце ўявім, што было б калі Марк Шагал нарадзіўся не ў 1887, а ў 1987 годзе. Чым і на чым ён маляваў бы? Якія тэмы выбіраў? А можа ён вырашыў бы, што стрыт арт цікавей жывапісу. 30 красавіка мы з дзецьмі будзем фантазіраваць, маляваць і прапаноўваць свае варыянты стрыт арта для Віцебска.

Майстар клас разлічаны на дзяцей 7-12 год.
Уваход вольны
Колькасць месцаў абмежаваная.


Абавязковы запіс: (тел) (033) 678 52 37


 

Аб праекце «Дзіцячыя творчыя майстэрні»:

Праект галерэі «Ў», створаны для дзяцей ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – гэта раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі ды куратарамі. Дзіцячыя творчыя майстэрні існуюць 4 гады, за гэты час узніклі 5 паўнавартасных курсаў для дзяцей і 8 тэматычных фестываляў.

 
На главную
Сайт обновлен в 2008г. за счёт средств гранта Европейского Союза





© 2003-2008 Marc Chagall Museum
based on design by Alena Demicheva