Дом-музей Марка Шагала
На Пакроўскай вуліцы ў доме, які на пачатку 1900-х гадоў пабудаваў бацька мастака, Марк Шагал правёў свае юнацкія гады. Аб гэтым перыядзе сваёй біяграфіі ён напісаў у аўтабіяграфічнай кнізе "Маё жыццё". Музей быў адчынены ў 1997 годзе. У ім прадстаўлены прадметы побыту мяжы XIX-XX стагоддзяў, а таксама копіі архіўных дакументаў і прац мастака, што расказваюць аб гадах жыцця Марка Шагала і сям'і яго бацькоў у Віцебску.
Адрас:
г. Віцебск, вул. Пакроўская, 11.
Тэл. .
Музей працуе з 11.00 да 18.30 гадзін.
Выхадныя дні:
з 1 кастрычніка па 1 красавiка - панядзелак, аўторак;
з 1 красавіка па 1 кастрычніка - панядзелак.
Арт-цэнтр Марка Шагала
Быў створаны ў 1992 годзе. Пастаянна праводзяцца выставы графічных прац Марка Шагала (літаграфіі, дрэварыты, афорты, акватынты). У калекцыі музея знаходзяцца серыя ілюстрацый да паэмы М. В. Гогаля "Мёртвыя душы" (1923-1925), серыі каляровых літаграфій на тэму "Біблія", створаныя ў 1956 і 1960 гадах, цыкл каляровых літаграфій "12 каленаў Ізраіля" (1960) і іншыя працы Марка Шагала.
Адрас:
г. Віцебск, вул. Путна, 2.
Тэл. .
Музей працуе з 11.00 да 18.30 гадзін.
Выхадныя дні:
з 1 кастрычніка па 1 сакавіка - панядзелак, аўторак;
з 1 сакавіка па 1 кастрычніка - панядзелак.
Адрас для карэспандэнцыі:
Музей Марка Шагала
вул. Путна, 2
210026 г. Віцебск
Беларусь
Тэл./факс: